viasna on patreon

Затрыманы бабруйскі настаўнік Алесь Чыгір

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня раніцай, 12 верасьня, ў Бабруйску ў сваёй кватэры быў затрыманы настаўнік гісторыі Алесь Чыгір. Затрыманьне праводзілі падпалкоўнік Глушко, капітан Малішэўскі і старшы лейтэнант Малахаў.
На Чыгіра быў складзены пратакол па Арт.166 Адміністрацыйнага Кодэксу (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі) і Арт.167.1 (арганізацыя і актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцы). Нагадаем, 31 жніўня дэпутат Бабруйскага гарсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір ланцугамі прывязаўся да слупа блізу будынку гарвыканкаму. Гэтак ён пратэставаў супраць звальненьня са школы, якое, мачыма, зьвязана з удзелам у палітычных падзеях падчас прэзыдэнцкіх выбараў, калі Чыгір узначальваў штаб Аляксандра Мілінкевіча.
Сёньня ж адбудзецца суд над затрыманым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства