viasna on patreon

Ідэолагі патрабуюць эканоміць

2012 2012-02-17T15:14:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ідэолагі зноў настойліва парэкамендавалі раёнкам пераходзіць на штотыднёвы выпуск. Нарэшце высветлілася, што гэта неабходна для выхаду на самаакупальнасць.

На адбыўшайся днямі калегіі ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама начальнік упраўлення Андрэй Кунцэвіч і намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч зноў нагадалі рэдактарам раённых газет аб неабходнасці пераходу з двухразовага на штотыднёвы выпуск, паведамляе інтэрнэт-сайт Быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”. Нарэшце быў агучаны і сапраўдны чыннік неабходнасці такога пераходу – “трэба імкнуцца да росту самаакупальнасці”. Паказальна, што пачалі эканоміць сродкі нават “на свяшчэннай карове” – ідэалагічнай апрацоўцы простых людзей.

У якасці прыкладу для пераймання былі названыя хоцімскія і слаўгарадскія раёнкі, якія ўжо перайшлі на штотыднёвы выпуск. Аднак рэдактар “Маяка Прыдняпроўя” Мікола Леўчанка выказаў сваё скептычнае стаўленне да загаду ідэолагаў: “Першай адзін раз на тыдзень на 16-ці старонках яшчэ летась пачала выходзіць хоцімская раёнка, нядаўна яе прыкладу паследавала слаўгарадская. Ганна Мармузевіч, галоўны рэдактар хоцімскай газеты, потым у сваім выступленні казала аб сваіх новаўвядзеннях, але, ведаючы іх кадравыя праблемы, і тое, што да нядаўнега часу там нават кіраўнікі выданняя часта мяняліся, мяне яе словы не пераканалі. Тут, як кажуць, спачатку сем разоў адмерай, а потым адзін раз адрэж”.

У мэтах эканоміі запланаваны і другія змены: “Рэгіянальныя СМІ чакаюць і рэарганізацыйныя змены. Ідэя пераўтварэнняў складаецца ў наступным: правесці зліццё рэдакцый двух выданняў - "Магілёўскіх ведамасцяў" і "Магілёўскай праўды", заснавальнікам якіх з'яўляецца аблвыканкам, і на іх базе стварыць інфармацыйнае агенцтва "Магілёўскія ведамасці". Акрамя выканання асноўнай задачы - збору і перадачы навін - агенцтва працягнула б выпуск указаных газет, але ўжо з пэўным мэтавым дзяленнем, без тэматычнага дублявання і з меншымі фінансавымі выдаткамі.

Абсалютная большасць знаёмых журналістаў, якія працуюць у раёнках, выказваюць сваё адмоўнае стаўленне да пераходу на штотыднёвы выпуск.

Нагадаем, што дэ-юрэ ўсе раённыя газеты з’яўляюцца самастойнымі суб’ектамі гаспадарання і маюць права вызначаць перыядычнасць выхаду самі. І аб якой аб’ектыўнасці і непрадузятасці рэгіянальнай прэсы на Магілёўшчыне можна казаць, калі ёй без усялякага сораму “кіруюць” ідэолагі…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства