Кантрактная сыстэма - сродак запалохваньня й расправы зь няўгоднымі, лічаць жанчыны Клічава

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абмеркаваньне кантрактнай сыстэмы зладзіла ў Клічаве ГА "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын", паведамляе www.belngo.info. Актывісткі арганізацыі запрасілі да сябе прадстаўнікоў Свабоднага прафсаюзу  адмыслоўцаў-юрыстаў у галіне працоўнага заканадаўства. Праваабарончая група, у якую яны ўваходзяць, вядзе збор матэрыялаў пра пацярпелых ад укараненьня кантрактнай сыстэмы. Падзяліўшыся ўласным досьведам, удзельніцы сустрэчы прыйшлі да высновы, што кантракты ў цяперашнім іх выглядзе зьяўляюцца сродкам запалохваньня й расправы зь няўгоднымі. Лектары распавялі прысутным пра два падыходы да зьмяншэньня нэгатыўнага ўзьдзеяньня кантрактнай сыстэмы. Адзін спосаб  праз стварэньне ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў, другі  арганізаваць масавыя звароты грамадзянаў да вышэйшай улады. Пакуль клічаўлянкі ня вызначыліся, які варыянт ім больш пасуе. Але з тым, што адстойваць іхнія правы прыйдзецца ім самім, пагадзіліся ўсе ўдзельніцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international