viasna on patreon

Cяргей Серабро: "Не выдаваць журналісцкія крыніцы – маё права"

2012 2012-02-16T22:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/serabro-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактара сайта "Народныя Навіны Віцебска” апыталі ў транспартнай міліцыі наконт інфармацыі пра бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 8 лютага на знак салідарнасці са зняволеным у СІЗА сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам.

"У транспартнай міліцыі мне паказалі сцяг, зняты з асвятляльнай вежы, дзе ён быў вывешаны ранкам 8 лютага. Ён загорнуты ў цырату – сапраўдны "рэчавы доказ". Відаць, супрацоўнікі міліцыі шукаюць, каго пакараць за гэта. Калі мне патэлефанаваў начальнік транспартнай міліцыі і сказаў, што мяне мусяць апытаць, я сказаў, што журналіст мае права не выдаваць крыніцы інфармацыі, калі гэта не тычыцца сведчанняў у судзе. Тое самае я паўтарыў падчас апытання. У мяне цікавліся, ці я пісаў інфармацыю для сайту і ці пацвярджаю тое, што там напісана", -- распавёў Сяргей Серабро.

У артыкуле на сайце ННВ паведамлялася, што сцяг быў вывешаны на знак салідарнасці са зняволеным Сяргеем Каваленкам, і што вывесілі яго браты Сурганы, актывісты "Маладой Беларусі", якія самі паведамілі пра гэта па тэлефоне.

8 лютага, калі Сяргей Серабро фатаграфаваў вывешаны сцяг, яго затрымалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Спачатку яны запатрабавалі, каб незалежны журналіст выдаліў здымкі, але не знайшлося законных падставаў для гэтага. Тады, перапісаўшы асабістыя дадзеныя, журналіста адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства