Працоўныя “Белшыны” пад ціскам сыходзяць з незалежнага прафсаюза

2012 2012-02-17T09:13:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня пярвічкі Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ “Белшына” Міхаіл Усціновіч сутыкнуўся з чарговым фактам ціску на працоўных з боку адміністрацыі прадпрыемства.

-Апошнім часам у нашую пярвічку БНП пачалі прыходзіць маладыя людзі, некалькі чалавек напісалі заявы, каб далучыцца да нас, - распавядае Міхаіл Усціновіч. - Відавочна, што гэта вельмі не спадабался ідэолагам. І таму нашу моладзь цынічна і нахабна пачало “адбіваць” кіраўніцтва “Белшыны”. Напрыклад, калі іх бацькі тут працуюць, іх знаходзяць і пачынаюць казаць, што сын іх ганьбіць, нагадваюць, колькі ім засталося да пенсіі, пагражаюць звальннем. Ці напрыклад, у аднаго хлопца тут жонка практыку праходзіць, і яму пагражаюць, што не працягнуць з ёй супрацоўніцтва. Іншаму казалі, што яго жонку з дэкрэта назад не возьмуць. І такі шантаж -- з кожным. Натуральна, што пасля гэтага ім застаецца толькі адно – сыходзіць з БНП.

Міхаіл Усціновіч кажа, што па сутнасці кіраўніцтву прадпрыемства няма чаго баяцца. Бо іх нешматлікая пярвічка БНП не можа супернічаць з афіцыйным прафсаюзам, у які ўваходзіць 14 тысячаў працоўных. А моладзь пачала прыходзіць да іх толькі таму, што на “Белшыне” мала цікавяцца іх праблемамі.

-Тут такая палітыка: давіць і караць! – уздыхае старшыня пярвічкі. – Напрыклад, галоўны ідэолаг завода Аляксандр Казлоў атрымаў нядаўна грамату за выдатную ідэалагічную працу. А якая гэта праца? На самой справе з калектывам ніхто не працуе, усё трымаецца на страху. Я, дарэчы, пісаў кіраўніцтву прадпрыемства скаргу наконт ціску на працоўных. Атрымаў адказ, у якім той жа Казлоў сцвярджае, што някага ціску няма. Я лічу, з іх боку гэта проста цынічна, весці такую двайную гульню. Яны дэкларуюць сацыяльнае партнёрства, але ў чым яно выяўляецца, незразумела.

Міхаіл Усціновіч кажа, што ў бліжэйшыя дні да яго павінен прыехаць рэспубліканскі лідэр БНП, будуць думаць, як вырашыць гэтую праблему. Таксама ён нагадаў, што змаганне з незалежным прафсаюзам на “Белшыне” цягнецца ўжо шмат год. У яе гісторыі ёсць галадоўкі сябраў пярвічкі за адстойванне сваіх правоў і неаднаразовыя спробы іх звольніць.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international