Скарга кіраўніка “Ратушы” Алеся Мілінкевіча на пастанову Адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Гародні не задаволена. Суд па справе ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня ў хуткім часе працягнецца.

2003 2003-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга старшыні Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша” Алеся Мілінкевіча на пастанову Адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Гародні не задаволена. Пра гэта 11 чэрвеня паведаміла судзьдзя Ганна Чалека: на яе думку, рашэньне адміністрацыйнай камісіі, якое стала падставай да ліквідацыі ГАГА “Ратушы”, не супярэчыць заканадаўчым нормам.
Яшчэ 9 красавіка Алесь Мілінкевіч быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці за парушэньне правілаў уліку і захоўваньня паліграфічнага абсталяваньня (рызографа).
Рашэньне адміністратыўнай камісіі аб прызнаньні страшыні “Ратушы” вінаватым стала асноўнай прычынай да ліквідацыі абласнога рэсурсовага цэнтру.
“Аляксандр Мілінкевіч ня мае права на выкарыстаньне, улік і захаваньне рызографа, паколькі ня мае ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасьць,” – адзначыла ў сваім рашэньні судзьдзя.
- Суд адмовіў мне ў асноўных правах – на абарону і адваката – і сам парушыў закон, – пракамэнтаваў рашэньне суду сп. Мілінкевіч. – Я ня змог прысутнічаць на паседжаньні камісіі і суда і, адпаведна, ня змог выкарыстаць адваката пры абаране свае правоў. Суд не абараніў мяне, парушыў мае правы і правы чалавека наогул. Натуральна, я ня згодны з рашэньнем суда і буду абскарджваць яго ў Абласным судзе Гарадзенскай вобласьці.
Калі працягнецца разгляд па ліквідацыі “Ратушы”, якая была адкладзеная да прыняцьця рашэньня па адміністратыўнай справе Мілінкевіча, сказаць пакуль складана. Тым не менш, старшыня арганізацыі ўпэўнены, што “працэс па ліквідацыі “Ратушы” спыніць ужо немагчыма. Мы будзем змагацца да апошняга, але спадзяваньняў на тое, што “Ратушу” выратуем, амаль няма. Гэта ўсё ж такі палітычная замова”.
Паводле інфармацыі Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацый

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international