Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў сяброў "Грамады" газэты і кнігі

2006 2006-09-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё "Свабода", 6 верасьня супрацоўнікі мытнага пераходу "Церахоўка", што ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці, канфіскавалі ў сяброў "Грамады" з Бабруйску газэты й кнігі.

Выдавец грамадзка-палітычнай газэты "Памяць і сучасьнікі" Валянцін Паборцаў перавозіў 150 асобнікаў выданьня з Украіны. За мяжой газэта стала выходзіць пасьля таго, як яе адмовіліся браць друкарні Бабруйску.

Разам з газэтай Валянцін Паборцаў перавозіў таксама сыгнальныя асобнікі кніг "Чаму Лукашэнка любіць Сталіна" і "Судзілішча", якая зьмяшчае хроніку падзеяў вакол Аляксандра Казуліна. Яны былі канфіскаваныя разам з кампакт-дыскамі, якія ўтрымлівалі зьмест і макеты кніг. Кнігі й дыскі знаходзяцца пад арыштам яшчэ з 25 жніўня, але на запыты й патрабаваньні выдаўца і сяброў "Грамады" вярнуць адабранае кіраўніцтва мытні "Церахоўка" не адказвае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international