Яшчэ аднаго гарадзенскага журналіста выклікае пракуратура

2012 2012-02-16T15:04:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 16-га лютага, журналісту з Гародні Алесю Дзянісаву патэлефанавалі з Гарадзенскай абласной пракуратуры і запрасілі прыйсці заўтра у 11 гадзін на размову. Алесь Дзянісаў адказаў, што не супраць паразмаўляць, але яго выклік павінен насіць афіцыйны характар, таму ён можа з’явіцца на размову толькі пасля атрымання афіцыйнага дакумента. З пракуратуры журналіста запэўнілі, што неўзабаве ён атрымае позву.

Гарадзенскіх праваабаронцаў вельмі насцярожвае цяперашняя актыўнасць пракуратуры, звязаная з пераследам незалежных журналістаў, паколькі выклік Дзянісава не з’яўляецца адзіным такім фактам.

Сам Алесь Дзянісаў лічыць, што яго выклікаюць у сувязі з яго журналісцкай дзейнасцю. На такую думку наводзіць тое, што Гарадзенская абласная пракуратура ўжо сёння вынесла папярэджанне яшчэ аднаму гарадзенскаму журналісту Міколу Дзятчэню за выкананне ім сваіх прафесійных абавязкаў без належнай акрэдытацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international