Затрыманьні актывістаў “Еўрапейскай Беларусі”

2012 2012-02-16T12:20:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eurabel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

На кватэры, дзе месьціцца офіс грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” , пасьля ператрусу ўвечары 16 лютага былі затрыманыя актывісты гэтай кампаніі: Алег Рагоўскі, Аляксандр Салдаценка, Сяргей Лыскоў,  Вольга Бандарэнка,  Аляксандр Вялітчанка. Усіх іх адвезлі ў Савецкі РУУС Менска.

У райаддзеле актывістаў здымалі на відэа, узялі адбіткі пальцаў і пісьмовыя тлумачэньні наконт знаходжаньня ў памяшканьні. Праз паўтары гадзіны ўсіх адпусцілі без складаньня пратаколаў.

Яшчэ двух чалавек – актывіста АГП  Яраслава Грышчэню і Дзмітрыя Калача з Ганнай Салаўёвай выкарыстаньнем фізічнай сілы затрымалі каля гэтай кватэры прыкладна ў 20 гадзін вечара. Іх таксама адпусьцілі без складаньня пратаколаў праз тры гадзіны.

Пад час ператрусу спецназаўцы знайшлі расцяжкі і ўлёткі ў падтрымку Саннікава, а таксама сцягі кампаніі "Еўрапейская Беларусь".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international