"Свабодны рэгіён" прапануе падтрымаць палітвязняў

2012 2012-02-16T11:29:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-salidar-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Полаччыне заснаваны аргкамітэт па стварэнні грамадскага аб'яднання "Свабодны рэгіён". Яго праца ўжо пачалася: створаны адмыслова інтэрнэт-сайт, а на ім размешчана  адна з першых прапановаў да землякоў – падтрымаць палітвязняволеных, якія трапілі за краты за сваю палітычную і грамадскую дзейнасць.

 Звяртаючыся да наведнікаў сайту "Свабодны рэгіён", рэдактар Яўген Парчынскі піша:

"Год таму, пасля незаконнага арышту ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці мы з аднадумцамі вырашылі аб'яднаць усе здаровыя сілы Полацкага рэгіёну і стварылі ініцыятыўную групу па стварэнні грамадскага аб'яднання «Свабодны рэгіён».

Тады, пасля жорсткага падаўлення ўладамі народнай дэманстрацыі, нам проста хацелася, каб мы, беларусы, былі разам у гэты нялёгкі для нашай краіны час.. Прадстаўнікі БСДП (НГ), Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Еўрапейскай Беларусі, Маладога фронту і іншыя збіралі разам подпісы за вызваленне вязняў сумлення, расклейвалі іх партрэты з патрабаваннем хутчэйшай для іх волі, прымалі ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту, Народных сходах. Увогуле, мы ўсе былі разам. І вось, нарэшце, у нас атрымалася адкрыць сваю інтэрнэт-газету. Заходзьце да нас, чытайце, пішыце, дзяліцеся сваімі думкамі ... Мы чакаем вас, мы адкрытыя для вас, мы разам ..."

Актывісты "Свабоднага рэгіёну" прапанавалі некалькі ініцыятываў, якія землякі могуць падтрымаць. Перадусім гэта кампанія па падтрымцы палітзняволеных: на сайце размешчаны адрасы, па якіх можна даслаць лісты Алесю Бяляцкаму, Андрэю Саннікаву, Мікалаю Статкевічу, Змітру Бандарэнку, Паўлу Севярынцу, Сяргею Каваленку ды іншым палітыкам і грамадскім актывістам, якія цяпер знаходзяцца ў турмах і колоніях.

Таксама на сайце "Свабоднага рэгіёну" размешчаны  навіны  пра парушэнні правоў землякоў, пра ўціск за палітычную дзецнасць, звесткі пра апазіцыйныя акцыі і самыя важныя грамадскія падзеі ў краіне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international