Ідэолагі зоймуцца «ідэалагічным забеспячэннем правядзення парламенцкіх выбараў»

2012 2012-02-16T11:14:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 2012 год перад ідэолагамі Гомельскай вобласці (дарэчы, такія пасады займаюць 1372 чалавекі, а ў рэзерве кадраў – яшчэ больш за 2 тысячы) пастаўлены канкрэтныя задачы абласным кіраўніцтвам. Як піша брагінская газета «Маяк Палесся», начальнік абласной ідэалагічнай вертыкалі Ірына Даўгала так ахарактарызавала прыярытэтныя накірункі працы падначаленых на бягучы год: «ідэалагічнае суправаджэнне рэалізацыі дзяржаўных праграм, ідэалагічнае забеспячэнне правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў, правядзенне мерапрыемстваў да Году кнігі, забеспячэнне стабільнасці грамадска-палітычнай сітуацыі як у рэгіёне ў цэлым, так і працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстаноў».

Цікава, як менавіта будуць забяспечваць стабільнасць грамадска-палітычнай сітуацыі ідэолагі? Напэўна, як і ў мінулыя гады – правядзеннем Дзён інфармавання насельніцтва. А людзям ёсць што распавесці, каб забяспечыць стабільнасць. Напрыклад, 10 лютага Мазырскі раён наведаў першы намеснік главы прэзідэнцкай адміністрацыі Аляксандр Радзькоў. Ён паведаміў ідэолагам, што «стрыжнявымі момантамі ў палітыцы з'яўляюцца адукацыя і самасвядомасць. Толькі дзякуючы пачуццю грунтоўнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка мы годна перажылі мінулы год»

Намеснік кіраўніка адміністрацыі нагадаў ідэолагам пра сацыяльныя сеткі. «Мы спазняемся! Пакаленне, якое нарадзілася ў постсавецкі час – іншае пакаленне. Трэба ўваходзіць у сацыяльныя сеткі, набіраць моц. Трэба, каб нас там чулі», - нагадаў Аляксандр Радзькоў.

Прычым ён параіў «быць больш агрэсіўнымі і больш актыўна прасоўваць сваю пазіцыю менавіта ў сацыяльных сетках»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international