Яскевіч і Севярынец падалі наглядныя скаргі

2012 2012-02-16T11:09:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Яскевіч і Таццяна Севярынец

Ірына Яскевіч і Таццяна Севярынец

Тацяну  Севярынец і Ірыну Яскевіч (на фота) аштрафавалі за правядзенне 8 кастрычніка 2011 году Народнага сходу: Кастрычніцкі райсуд расцаніў яго як несанкцыянаваную акцыю. Суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падзяліла гэтае меркаванне і пакінула пастанову ў сіле. Цяпер абедзьве спадарыні звярнуліся да старшыні Віцебскага абласнога суду з нагляднай скаргай.

Актывісткі просяць аднавіць іх правы на мірныя сходы і вольнае выказванне сваіх меркаванняў, гарантаваныя міжнароднымі прававымі дакументамі, якімі мусіць кіравацца ў тым ліку і  Рэспубліка Беларусь.  Яны звярнуліся да старшыні абласнога суду, каб ён адмяніў пастановы, вынесеныя суддзёй Кастрычніцкага райсуду Інай Грабоўскай 6 снежня 2011 году, а таксама рашэнне  суддзі Віцебскага абласнога суду  Ірыны Смаляковай, якая не падтрымала аргументы касацыйнай скаргі і  21 снежня мінулага году пакінула пастанову суду першай інстанцыі без зменаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international