viasna on patreon

Андрэй Палуда: "На жаль, беларускія ўлады не прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента"

2012 2012-02-16T10:49:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paluda1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда

Андрэй Палуда

Сёньня дэпутаты Еўрапарламенту абмяркуюць пытаньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, Егіпце і Японіі. Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” будуць уважліва сачыць за рэакцыяй Еўропы на падзеі ў Беларусі.

“Нас вельмі цікавіць, якую рэзалюцыю прыме Еўрапарламент па беларускім пытаньні. Тым больш, што пытаньне будзе разглядацца ў кантэксьце крымінальнай справы па выбуху ў менскім метро, па якой да сьмяротнага пакараньня былі асуджаныя Дзьмітрый Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў”,- адзначыў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда.

“Вельмі важна, што пытаньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі абмяркоўваецца на такім высокім узроўні, што прадстаўнікоў еўрапейскіх краінаў гэтая праблема хвалюе. А з іншага боку, можна казаць аб тым, што беларускія ўлады, на жаль, не асабліва прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента. І асаблівых спадзяваньняў на тое, што гэтая рэзалюцыя зможа неяк паўплываць на сітуацыю, у нас застаецца ўсё меньш і меньш”,- мяркуе праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства