Клімавічы: “Калі адпусцяць палітвязняў?” (фота)

2012 2012-02-16T09:32:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kali.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У горадзе Клімавічы 15 лютага на дошках аб’яў, каля ўваходаў у крамы і ў пад’ездах жылых дамоў з’явіліся ўлёткі з пытаннямі да ўладаў “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?” Акцыю ў межах кампаніі “100 пытанняў да ўлады” правялі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”.

“Усяго мы вывеселі ў горадзе каля пяцідзесяці ўлётак, - распавядае адзін з клімавіцкіх актывістаў. – У многіх з іх задаваліся пытанні “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі ?”. Гэтыя пытанні сапраўды хвалююць многіх неабыякавых людзей у нашым горадзе. Клімавічы горад невялікі, думаю, шмат хто з жыхароў змогуць іх пабачыць і прачытаць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international