На Міжнародны тэатральны фэстываль "Белая Вежа", які праводзіцца ў Берасьці, запрошаны толькі расейскамоўныя спектаклі
11.09.2006.
Арганізатары мерапрыемства, якое сёлета адбываецца адзінаццаты раз, тлумачаць запрашэньне галоўным чынам расейскамоўных тэатральных калектываў з розных краінаў сьвету тым, што да фінансаваньня фэстывалю спрычыніўся сталы камітэт “саюзнай дзяржавы Расеі й Беларусі”. Між тым, Міністэрства культуры Беларусі ўжо некалькі гадоў запар адмаўляецца даваць сродкі на правядзеньне гэтага фэстывалю.Акрамя расейскамоўных твораў, у конкурснай праграме “Белай Вежы” драматычныя тэатры пакажуць сёлета спэктаклі на польскай, славацкай, пэрсыдзкай, турэцкай мовах — але ніводнага спэктаклю па-беларуску, паведаміла Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








