Больш за год Наталля Ладуцька дамагалася, каб КДБ вярнуў ёй сканфіскаваныя грошы

2012 2012-02-15T16:03:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наталлі Ладуцька, маці былога каардынатара выбарчага штабу Някляева Алега Ладуцькі, прыйшоў пісьмовы адказ з упраўленьня Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Менску і Менскай вобласці, у якім паведамляецца, што жанчына можа забраць грошы і рэчы, сканфіскаваныя ў сям’і  пад час ператрусу.

Гэты ператрус быў праведзены 14 студзеня 2011 года ў межах крамінальнай справы аб масавых беспарадках у кватэры, дзе разам з маці і дзедам пражываў Алег. Супрацоўнікі КДБ  разам з асабістымі рэчамі сканфіскавалі грашовыя накапленьні сям’і: 9750 долараў, 450 еўра і некалькі соцен чэшскіх крон.

Больш года сям’я намагалася вярнуць грошы. На дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі Ленінскага РУУСа Менска пад час пертрусу Наталля Ладуцька спачатку падала скаргу ў Менскую гарадскую пракуратуру.

Пракуратура Менска паведаміла заяўніцы, што статус і месца знаходжаньня адабранай па справе маёмасьці будуць вызначаныя ў ходзе папярэдняга расьледваньня, і рэчы, якія не адносяцца да крымінальнай справы будуць перададзеныя ўладальніку следчым аддзелам УКДБ па Менску і Менскай вобласці”.

Аднак з Упраўленьня  КДБ па Менску і Менскай вобласці таксама нічога ўцямнага паведаміць не маглі. Затым Наталля Ладуцька  падала скаргу ў Генеральную пракуратуру. Ізноў – безвынікова.

21 чэрвеня Наталля Ладуцька звярнулася з пісьмовай заявай у следчае ўпраўленне ГУУС Мінгарвыканкама аб вяртаньні грашовых сродкаў. Яе заяву перанакіравалі для разгляду начальніку следчага ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь, які, у сваю чаргу, адправіў скаргу Ладуцькі ў УКДБ па Менску і Менскай вобласьці.

Не дачакаўшыся станоўчага вырашэньня, 30 сьнежня Наталля ізноў звяртаецца ў УКДБ па Менску і Менскай вобласьці і патрабуе прыняць меры для вяртаньня ёй канфіскаванай маёмасьці: сістэмнага блоку кампутара, фотаздымача, фотаздымкаў з прыватнага архіву, кніг і грашовых сродкаў.

Роўна год і адзін месяц спатрэбілася сілавікам разабрацца ў тым, хто мусіць вярнуць рэчы, якія не мелі аніякага дачыненьня да крымінальнай справы, і ў якіх мела пільную патрэбу сям’я.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international