Гарадзенскія праваабаронцы будуць пікетаваць супраць катаванняў

2012 2012-02-15T14:12:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/katavannifota.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 15-га лютага, у Гародні рэгіянальныя праваабаронцы з розных арганізацый правялі сумесную працоўную нараду. Праваабаронцы абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека, якая склалася ў рэгіёне і краіне, вызначылі накірункі сумеснай дзейнасці. Асаблівую занепакоенасць у праваабаронцаў выклікалі агучаныя ў прэсе і на старонках інтэрнэту факты жудасных умоў утрымання вязняў у беларускіх месцах пазбаўлення волі.

Гарадзенскія праваабаронцы палічылі сваім абавязкам падаць заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам, каб правесці пікет супраць катаванняў за кратамі, каб прыцягнуць увагу насельніцтва рэгіёну да гэтай праблемы. Заяўку вырашана падаць ужо на гэтым тыдні. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international