Прадстаўнікі Мастоўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) правялі акцыю пратэсту супраць прымусовай падпіскі насельніцтва на газету "Советская Белоруссия"

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 верасня ў адным з паштовых аддзяленняў горада павінна была адбыцца сустрэча падпісчыкаў з супрацоўнікамі рэдакцыі газеты. Каб завабіць патэнцыйных падпісчыкаў, тут жа павінен быў адбыцца розыгрыш прызу — мабільнага тэлефона. У прызначаны час сюды прыйшло каля дзесятка пенсіянераў, у тым ліку былы пракурор раёна і былы другі сакратар райкаму кампартыі, якія таксама мелі намер паўдзельнічаць у розыгрышы. Па службовых абавязках сюды з’явілася пяць супрацоўнікаў райвыканкаму, начале з кіраўніком ідэалагічнага аддзелу. Прысутнічала каля дзесятка кіраўніўкоў гарадскіх арганізацый. Здавалася, што праводзіць нейкую акцыю сярод тых, хто не чытае ніякай прэсы, акрамя “СБ”, і тых, хто прымушае сваіх падначаленых падпісвацца на яе, не мае сэнсу. Аднак яна адбылася. Напачатку Язэп Палубятка, апрануты ў чырвоную майку з выяваю Казуліна распавёў прысутным пра заганны стыль артыкулаў газеты і прымусовыя метады падпіскі на яе, а потым звярнуўся да супрацоўнікаў рэдакцыі з пытаннем: "Дзе матэрыялы пра Аляксандра Казуліна?" і стаў рваць газету. Пасля таго, як былі знішчаны набытыя ў шапіку экзапляры “СБ”, прысутным былі раздадзены календарыкі з партрэтам Казуліна.
Арганізатарам імпрэзы давялося выклікаць нарад міліцыі, і толькі пасля таго, як прыехалі ахоўнікі “парадку”, пратэстанты пакінулі памяшканне. Міліцыя не праводзіла затрымання, а дала магчымасць ім спакойна сысці, паведаміў Анатоль Сідарэвіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international