За адмову “адкатваць пальцы” на працоўным месцы -- штраф

2012 2012-02-15T09:28:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Штраф 700 000 беларускіх рублёў вынесла 10-га лютага суддзя Ленінскага раённага суда Гародні Пятрова Алена Аляксандраўна жыхару Гародні Руслану Пецько, да якога яшчэ 27-га снежня 2011 году на працоўнае месца прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з патрабаваннем “адкатаць пальцы”.

Для Руслана прыход міліцыі да яго на працу быў нечаканасцю. Ён не мог зразумець, чым аргументаваная такая неабходнасць і запатрабаваў растлумачыць законнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі. Праходзіць дактыласкапію ён адмовіўся.

Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобе дзяржаўнага органу пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў і перадалі справу ў суд. У судзе не сталі паглыбляцца ў нюансы справы, а проста спаслаліся на Закон Рэспублікі Беларусь “Пра дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю”, ды прызналі гарадзенскага актывіста, які нядаўна адстаяў сваё права карыстацца ва ўласным аўтамабілі сімволікай “Пагоня”, вінаватым.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства