Зварот ПЦ "Вясна" да Сяргея Каваленкі

2012 2012-02-14T17:53:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Шаноўны спадар Сяргей!

З вялікай трывогай сочым за Вашым прынцыповым учынкам абвесьціць галадоўку, і за тым, як Вы адстойваеце свае перакананьні, сваю грамадзкую пазыцыю за кратамі. Мы заклікаем Вас як мага хутчэй спыніць галадоўку, паколькі сёньняшнія ўлады не паважаюць ні Вашых перакананьняў, ні Вашага жыцьця. Мы лічым Ваш перасьлед выключна палітычным, і заклікаем Вас зьберагчы сваё здароўе для сваёй сям’і, жонкі, дзяцей, а таксама для Беларусі і яе будучыні.

У выпадку, калі судовы вырак 21 лютага будзе зьвязаны з пазбаўленьнем волі, мы будзем змагацца за Вашае вызваленьне, як і за вызваленьне кожнага з палітычных вязьняў. На сумленьні гэтай улады ўжо не адно злачынства, але ня варта такім чынам ахвяроўваць сабой.

Вы ўжо даказалі сваю мужнасьць, прынцыповасьць і непахіснасьць, таму мы вельмі хацелі б, каб вы прыслухаліся да нашай просьбы спыніць галадоўку.

З павагай,

Правабарончы Цэнтр “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international