Пастар царквы “Ян Прадвесьнік” паскардзіўся ў пракуратуру з нагоды ўварваньня ў жытло

2012 2012-02-14T13:45:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skarga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пастар пратэстанцкай супольнасьці “Ян Прадвесьнік” Антоній Бокун накіраваў скаргу ў пракуратуру Маскоўскага раёну Менску на дзеяньні супрацоўнікаў у цывільным, якія ўварваліся ў ягоны дом 8 лютага.

У сваёй скарзе Антоній Бокун напісаў, што “асобы ў цывільным не прадстаўляліся, мэту ўрываньня не тлумачылі, нягледзячы на тое, што з нашага боку не чынілась аніякіх перашкодаў ва ўваходзе ў жылое памяшканьне (дзьверы былі незамкнёныя), асобы ў цывільным выбілі два ваконных шкла, адно зь якіх было выламана цалкам разам з пластмасавай каробкай, пабілі посуд, больш за дзесяць талерак”.

Вернік лічыць, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі парушылі ягоныя правы і законыя інтарэсы, нанесьлі шкоду ягонай маёмасьці, нанесьлі маральныя пакуты.

Антоній Бокун патрабуе правесці праверку па выкладзеных фактах, даць прававую ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў РУУС Маскоўскага раёна г. Мінска, прыцягнуць да адказнасьці віноўных асобаў у парушэньні ягоных правоў і законых інтарэсаў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international