Следчы камітэт не угледзеў у дзеяннях аршанскай актывісткі нічога супрацьпраўнага

2012 2012-02-14T10:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjant-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як мы ўжо паведамлялі, днямі аршанская міліцыя правяла санкцыянаваны пракурорам агляд жылога дома актывісткі кампаніі «Наш Дом» Яніны Ляснеўскай. Супрацоўнікі ў пагонах тым самым спрабавалі спыніць рассыланне лістоў у адрас міліцыянтаў, якое праводзіць кампанія «Наш дом» у рамках акцыі «Асцярожна, міліцыя». Лісты рассылаліся ад імя лідэра «Нашага Дома» Вольгі Карач. Іх змест даваў нагоду радавым міліцыянтам задумацца аб законнасці некаторых сваіх дзеянняў.

Пасля ператрусу Ляснеўскай ўручылі позву з'явіцца ў Аршанскі следчы камітэт да следчага Скакуна.

Як распавяла сама Яніна, па выніках візіту, ніякіх прэтэнзій да яе прад'яўлена не было, у яе ўзялі толькі фармальныя тлумачэнні. Больш за тое, у яе склалася ўражанне, што і следчы не зусім разумеў, з якой мэтай яе выклікалі ў Следчы камітэт.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international