Колькасць забароненых у Салігорску пікетаў можа патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса
Салігорскі дэмакратычны актывіст Уладзімір Шыла працягвае барацьбу за сваё права на свабоду сходаў. У апошнія дні ён накіраваў ажно десяць заяваў на правядзенне масавых мерапрыемстваў і да канца тыдня плануе падаць яшчэ пяць.
Як паведамлялася раней, ад пачатку году мясцовыя ўлады забаранілі ўжо 18 акцый, але Уладзімір Шыла глядзіць на гэта досыць аптымістычна:
- Думаю, гэткімі тэмпамі праз пару месяцаў колькасць забаронаў пераваліць за сотню і тады мы звернемся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Нейкімі прававымі механізмамі, аднак, паўплываць на нашых чыноўнікаў вельмі цяжка, таму паспрабуем і іншы падыход. Калі лік адмоваў у правядзенні масавых мерапрыемстваў стане значным, дык накіруем заяўву па колькасці забароненых пікетаў ды мітынгаў у Кнігу рэкордаў Гінэса ці ў іншы падобны зборнік.
Пакуль жа актывіст спадзяецца, што Салігорскі выканкам усё ж такі атрымае адмашку зверху і дасць дазвол на правяденне шэрагу пікетаў ды мітныгаў, на якіх можна будзе выказацца аб эканамічнай і грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, у тым ліку аб існаванні палітычных зняволеных і неабходнасці іх вызвалення.