Washington Post: у Іране перакрыты доступ да замежных сайтаў

2012 2012-02-14T11:35:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сьледам за Беларусьсю Іран вырашыў перакрыць доступ да міжнароднага Інтэрнэту, паведамляе Washington Post.

Толькі, калі ў Беларусі падобныя захады тычыліся ў асноўным бізнэс-супольнасьці, то тут усяго насельніцтва, а менавіта 30 мільёнаў іранцаў. Ад панядзелка яны ня могуць трапіць да ўліковых запісаў сваёй электроннай пошты ў Google, Yahoo і Hotmail. Вэб-сайты Facebook, Twitter, BBC, Голас Амэрыкі заблякаваныя.

Паводле дададзеных Freedom House, разам зь Беларусьсю, Мьянмай, Кубай, Кітаем Іран лічыцца адным з галоўных ворагаў інтэрнэту. Летась улады краіны заявілі, што хочуць стварыць «нацыянальны інтэрнэт».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international