Актывіста з Рагачова дапытаюць наконт стварэння незалежнага сайту навін

2012 2012-02-14T10:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/poshukpasajtu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 14 лютага да грамадскага актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча завіталі міліцыянеры, якія паднялі маладога чалавека з ложка і прымусілі яго праехаць у аддзел унутраных справаў. Па словах актывіста, супрацоўнікі праваахоўных органаў патлумачылі, што  яго павінны дапытаць у міліцыі па заяве старшыні райвыканкаму Віктара Банчука і галоўнага рэдактара раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэя Шышкіна. Маўляў, дадзеныя грамадзяне напісалі заяву ў міліцыю на Дзяніса Дашкевіча з просьбай прыцягнуць яго да адказнасці за паклёп і абразы. «Некаторы час таму быў створаны незалежны сайт мясцовых навінаў vrogacheve.ru, і гэта вельмі не спадабалася ўладам, бо там з'яўлялася праўдзівая, але непрыемная для іх інфармацыя. Улады вырашылі, што я – стваральнік дадзенага сайту, і ўжо не першы раз прад'яўляюць мне прэтэнзіі, і толькі на той падставе, што я даваў каментары карэспандэнтам інтэрнэт-рэсурсу. Відаць, сайт сур'ёзна зачапіў улады, у тым ліку і галоўнага рэдактара дзяржаўнай газеты», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.

У дадзены момант ён знаходзіцца ў РАУС і чакае допыту.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international