Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-02-14T09:04:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – брутальны і безпадстаўны напад спецслужбаў на «Ліцьвінскі клуб» і затрыманьне пры гэтым больш за 30 чалавек разам з непаўнагадовымі дзецьмі, што здарылася ў Менску 8 лютага.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў малады праваабаронца і грамадскі актывіст з Салігорску Аляксей Валабуеў. Ён распавёў пра тое, якім ён бачыць будучыню праваабарончага руху ў Беларусі і сваё месца ў ім.

У “Праваабарончым календары” – Сусветны дзень радыё, абвешчаны ЮНЕСКА. 13 лютага ў 1946 годзе распачало сваю працу Радыё Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў для пашырэння ідэалаў ААН – умацавання міру, павагі да правоў чалавека, забеспячэння роўнасці палоў, талерантнасці, эканамічнага і сацыяльнага развіцця і непахіснасці міжнароднага права…

У музычных паўзах – песьні гурта “Рокаш”.

Слухаць праграму:

http://spring96.org/sites/default/files/2012-02-14_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international