Менскі гарадскі суд адхіліў касацыйную скаргу Валянціна Стэфановіча

2012 2012-02-14T07:16:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Менскі гарадскі суд разгледзеў касацыйную скаргу намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на пастанову суду Партызанскага раёна Менска аб спагнаньні падаткаў. Судовая калегія,  разгледзеўшы довады праваабаронцы, цалкам пакінула скаргу без задавальненьня.

Нагадаем, што 16 снежня 2011 года суд Партызанскага раёна Менска вынес рашэнне пра задавальненне ў поўным аб'ёме зыскавых патрабаваньняў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна  Менска пра спагнанне з Валянціна Стэфановіча падаходнага падатку ў памеры 54 мільёны 357 тысяч 370 рублёў. У адпаведнасьці з судовым рашэньнем з праваабаронцы таксама спагнаная сума дзяржаўнай мыты ў памеры 2 мільёны 717 тысяч 870 рублёў.

Праваабаронца  Стэфановіч перакананы, што гэта палітычная справа ў працяг справы асуджанага Алеся Бяляцкага і зьвязаў яе з агульным ціскам на «Вясну» за праваабарончую дзейнасьць і дапамогу палітвязьням, за маніторынг выбараў і адмену сьмяротнага пакараньня. У гэтым зьвязку праваабаронца згадаў пра сьлед КДБ, паколькі ад самага пачатку справа была ініцыяваная менавіта гэтай службай.

Крыху раней, 24 студзеня 2012 года, Мінскі гарадскі суд разгледзеў касацыйную скаргу асуджанага да да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага і пакінуў прысуд без зменаў.
Сутнасць абвінавачаньня, прад'яўленага Алесю Бяляцкаму, зводзілася да таго, што ён нібыта схаваў даходы, атрыманыя ў 2007-2010 гадах “ад крыніцаў за межамі Рэспублікі Беларусь”, і наўмысна ўхіліўся ад выплаты падаходнага падатку з гэтых даходаў, што пацягнула прычыненьне шкоды дзяржаве ў выглядзе нясплачанага падатку на суму 352.274.360 рублёў.

Валянцін Стэфановіч запэўнівае, што праваабарончы цэнтар «Вясна» не зьбіраецца спыняць сваю праваабарончую дзейнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international