62 % чытачоў недзяржаўнай газеты “Intex-press” супраць смяротнага пакарання

2012 2012-02-13T13:26:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне сярод сваіх чытачоў на ўласным сайце www.intex-press.by. На 13 лютага ў ім прынялі ўдзел 463 чалавек, якія адказалі на пытанне газеты: “Як вы ставіцеся да магчымасці замяніць смяротное пакаранне пажыццёвым зняволеннем?”. 62 % чытачоў газеты “Intex-press” адказалі, што станоўча ставяцца да ідэі замены смяротнога пакарання пажыццёвым зняволеннем пры ўмове, каб асуджаныя да пажыццёвага зняволення не мелі магчымасці датэрмінова вызваліцца. 29 % чытачоў газеты “Intex-press” адказалі, што адмоўна ставяцца да замены смяротнога пакарання пажыццёвым зняволеннем, а каля 8 % наведвальнікаў папулярнага ў горадзе сайта адказалі, што пакуль не вызначыліся ў гэтым пытанні.

Апытанне сайце www.intex-press.by працягваецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international