Адміністрацыя прэзідэнта: "Беларусь ідзе па шляху абмежавання смяротнага пакарання”

2012 2012-02-13T11:51:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smert-lagatyp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказ на свой зварот с просьбай увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Гэты зварот быў накіраваны разам з 165 тысячамі іншымі петыцыямі з 30 краінаў 9 снежня 2011 году напярэдадні Дня правоў чалавека.

У адказе гаворыцца, што “Рэспубліка Беларусь паслядоўна ідзе па шляху абмежавання выкарыстання смяротнага пакарання”.

“Разглядаючы смяротнае пакаранне як з’яву выключную, беларускі заканадацель расшырыў абмежаванне выкарыстання смяротнага пакарання. К гэтаму пакаранню не могуць быць асуджаны асобы, якія не дасягнулі 18 гадоў, і жанчыны (раней па артыкулу 23 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь смяротнае пакаранне не прымянялася толькі да цяжарных жанчын у момант здзяйснення злачынства або вынясення прысуду), а таксама для мужчын, дасягнуўшых 65-гадовага ўзросту да дня вынясення прысуду (уведзены змяненні ў Крымінальны кодэкс з 1 снежня 2001 г.)”,- напісана ў адказе, падпісаным загадчыкам аддзелу па пытаннях грамадзянства і памілавання Кісялёвым А.І.

“Рух на шляху выключэння смяротнага пакарання з ліку крымінальных пакаранняў не можа быць аднолькавым у розных дзяржавах свету. Немагчыма аднамаментна змяніць унутрынацыянальныя, гістарычна сфарміраваныя погляды ў гэтым пытанні”,- лічаць у Адміністрацыі прэзідэнта.

З копіяй адказу можна азнаёміцца ў файлах, размешчаных ніжэй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international