viasna on patreon

Аднавіў працу сайт «Маладога фронту»

2012 2012-02-13T10:47:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Узламаны 11 лютага невядомай хакерскай суполкай сайт “Маладога фронту” аднавіў сваю працу. Раней адміністратары рэсурсу паведамлялі пра тое, што ўся інфармацыя з сервера была выдаленая.

14 лютага ў памяшканьні ПЭН-цэнтра ў Менску  “Малады фронт” уручыць прэміі  «Люблю Беларусь». Сёлета яна будзе ўручацца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Грамадзкая чыннасьць», «Журналістыка», «Змагар году», «Спорт» і «Pro-Belarus».

Верагодна, што хакерская атака на сайт  была праведзеная дзеля таго, каб парашкодзіць інфармаваньне грамадства пра прэмію і яе намінантаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства