Сёньня ў Менгарсудзе - разгляд скаргі Валянціна Стэфановіча

2012 2012-02-13T09:55:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovichv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Разгляд касацыйнай скаргі намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру  “Вясна” Валянціна Стэфановіча на судовую пастанову аб спагнаньні падаткаў адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе ў 15-00.

Нагадаем, што 16 снежня 2011 года суд Партызанскага раёна Менска вынес рашэнне пра задавальненне ў поўным аб'ёме зыскавых патрабаваньняў Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна  Менска пра спагнанне з Валянціна Стэфановіча падаходнага падатку ў памеры 54 мільёны 357 тысяч 370 рублёў. У адпаведнасьці з судовым рашэньнем з праваабаронцы таксама спагнаная сума дзяржаўнай мыты ў памеры 2 мільёны 717 тысяч 870 рублёў.

Рашэнне па гэтай грамадзянскай справе, якое вынесла суддзя Вераніка Абрамовіч, праваабаронца лічыць неабгрунтаваным і незаконным, што ў адпаведнасьці з пунктамі 1 і 2 артыкула 401 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса з’яўляецца падставай для яго адмены ў касацыйным парадку.

У скарзе ў Менгарсуд Валянцін Стэфановіч указвае шэраг падставаў для адмены рашэньня суда Партызанскага раёна. Выклаўшы свае довады, кіруючыся п.3 арт. 425 ГПК Рэспублікі Беларусь, ён просіць касацыйную інстанцыю адмяніць рашэньне суда Партызанскага раёна і спыніць вытворчасьць па справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international