У Андрэя Бандарэнкі мытня канфіскавала ноўтбук

2012 2012-02-13T09:00:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Раніцай ў нядзелю, калі кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка вяртаўся ў Менск з Варшавы, ён быў зьняты зь цягніка на патрабаваньне беларускіх мытнікаў. Тыя паведамілі, што яму трэба прайсьці ў залю догляду для праверкі «магнітных носьбітаў інфармацыі».

А 5-й раніцы пасьля 2-гадзіннай праверкі ён быў адпушчаны. У Бандарэнкі канфіскавалі ноўтбук з мэтай экспэртызы інфармацыі на прадмет пагрозы эканамічнай і палітычнай бясьпецы краіны.

Напярэдадні праваабаронцы «Плятформы» заявілі пра пачатак новага праекту «Маніторынг правоў чалавека ў месцах пазбаўленьня волі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international