Жыццё Сяргея Каваленкі ў небяспецы

2012 2012-02-11T22:50:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Так лічаць ягоныя сваякі, якім стала вядома, што зняволены ў віцебскім СІЗА актывіст катэгарычна адмовіўся ад прымусовага кармлення. Ён працягвае галадоўку пратэсту, распачатую 19 снежня, прычым у самай радыкальнай форме.

Алена Каваленка, жонка віцебскага сябра КХП БНФ, даведалася ад абаронцы свайго мужа, што цяпер ён не прымае ежу ўвогуле. І гэта вельмі негатыўна паўплывала на стан ягонага здароўя. Адвакат паведаміў, што галадоўка апазіцыянера была прыпыненая гвалтоўным чынам  16 студзеня — яму пачалі ўводзіць ежу праз зонд. Потым Сяргей Каваленка, са словаў начальніка СІЗА, непрацяглы час адзін раз на суткі прымаў ежу самастойна. На дадзены момант, паводле адваката, Сяргей цалкам адмовіўся прымаць ежу, у тым ліку і шляхам прымусовага кармлення.

Родныя занепакоеныя: яны кажуць, што жыццю зняволенага пагражае небяспека. Між тым, на 21 лютага прызначаны пачатак судовага працэсу над Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу "ухіленне ад адбывання пакарання". Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну лічыць, што віцебскі актывіст парушыў рэжым адбывання пакарання – "хатняй хіміі". Яго пакаралі за вывешаны на навагодняй елцы 10 студзеня 2010 году бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international