Камітэт дзеля абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" рыхтуецца працаўладкаваць у Польшчы 65 грамадзянаў Беларусі, рэпрэсаваных падчас прэзыдэнцкіх выбараў

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Значна дапамог у рэалізацыі гэтага праекту былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч.
Працаваць на будоўлю ў Польшчы паедуць грамадзяне, пазбаўленыя працы з палітычных матываў. Гэта прадстаўнікі ўсіх абласьцей Беларусі і найперш тыя, хто мае досьвед у будаўнічых спэцыяльнасьцях. Паводле кіраўнічкі камітэту "Салідарнасьць" Іны Кулей, сьпісы перададзеныя ў будаўнічую фірму напачатку жніўня: "Галоўная затрымка была ў тым, што для забесьпячэньня легальнай працы патрэбны быў дазвол ад міністэрства працы Польшчы. Таму што кіраўніку будаўнічай фірмы трэба было б для кожнага вырабляць у асобным ваяводзтве спэцыяльныя дакумэнты. І таму гэта проста ішло сьпісам. Прэцэдэнтаў раней для забесьпячэньня легальнай працы беларусаў не было. На мінулым тыдні якраз вырашылася пытаньне менавіта наконт Беларусі  атрымалі згоду, і гэтая група людзей будзе працаваць легальна".
Пасьля атрыманьня працоўных візаў цягам гэтага месяца беларусы накіруюцца на працу ў Польшчу. Кожны з удзельнікаў праекту дапамогі пройдзе выпрабавальны тэрмін тры месяцы. Калі будзе такая патрэба і жаданьне, рэпрэсаваныя змогуць прадоўжыць працу.
"Гэта будаўнічая фірма, і праца будзе ў Варшаве і ля Варшавы ў Мазавецкім ваяводзтве, і заробак пакуль што абяцаны, вышэйшая столь  гэта 20 злотых на гадзіну (7 даляраў). Але з гэтых фінансаў яны павінны будуць самастойна плаціць за пражываньне, за мэдычную страхоўку і самастойна харчавацца," - паведаміла Іна Кулей Радыё Свабодзе.
Згаданы сьпіс пададзены адмыслова для гэтай фірмы, але будзе магчымасьць дадаваць у яго ахвочых альбо замяняць, калі нехта захоча адмовіцца ад прапанаванай працы. Паводле спадарыні Кулей, заявы ад рэпрэсаваных паступаюць у камітэт  і на працаўладкаваньні ў польскай фірме гэты праект не завершыцца. Перамовы, між іншым, вядуцца з Літвой і Ірландыяй.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international