Тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" затрыманыя ў Дзяржынску (абноўлена)

2012 2012-02-11T14:18:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eurabel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь"

Сёньня каля 13.30 у Дзяржынску былі затрыманыя тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Тарнагурскі, Анатоль Жулетнікаў і Ўладзімер Дзенісевіч. Маладыя людзі спрабавалі вывесіць расьцяжку з тэкстам "Свабоду Бяляцкаму!", але былі спыненыя супрацоўнікамі ДАІ. Як паведамілі праваабаронцам сьведкі, праз нейкі час на месца падзей пад'ехалі міліцыянты, якія пры затрыманьні ўжылі фізычную сілу ў дачыненьні да Ўладзімера Дзенісевіча - павалілі яго на зямлю і нанесьлі некалькі ўдараў. Таксама ўсім затрыманым адразу забаранілі карыстацца тэлефоннай сувязьзю.

Актывістаў даставілі ў РУУС Дзяржынскага раёна і горада Дзяржынска, дзе склалі пратаколы апытаньня, сканфіскавалі расьцяжку і вызвалілі. Аднак, супрацоўнікі міліцыі паведамілі пра накіраваньне пазьней іх справы ў суд, таму ў бліжэйшы час маладыя людзі чакаюць позвы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international