Бацькі актывіста "Маладога Фронту" Зьміцера Ефімовіча пакараныя штрафам за "злоснае ўхіленьне ад выхаваньня сына"

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 верасьня камісія па справах непаўнагадовых пакарала штрафам у памеры 3 базавых велічыняў (93 тысяч бел.руб) бацькоў актывіста "Маладога Фронту" Зьміцера Ефімовіча за "злоснае ўхіленьне ад выхаваньня сына".
На камісіі доказамі зьявіліся налепкі і тлумачэньне іншага хлопца, Зьміцер падчас затрыманьня адмовіўся што-небудзь тлумачыць. Для хлопца гэта трэцяе затрыманьне, таксама ён браў актыўны ўдзел у сакавіцкіх падзеях на Кастрычніцкай плошчы. Ён ня зьдзіўлены вынікам разгляду ягонае справы на камісіі.
"Гэта звычайная справа ў Беларусі, што моладзь, якая мае актыўную грамадзянскую пазыцыю караюць штрафам за ўдзел у палітычных мерапрыемстваў,распаўсюд альтэрнатыўнае інфармацыі. А тых маладзёнаў, якіх затрымлівалі за п'янкі,бойкі проста папярэджваюць выключэньнем з БРСМ....Відавочна, што менавіта такая моладзевая праграма сёньня зьяўляецца прыярытэтнай," - пракаментаваў ён падзеі прэс-службе МФ.
Нагадаем, што Зьміцера Ефімовіча, Бруцкага Дзяніса і Івана Шылу затрымалі ноччу 13 жніўня, калі моладзевыя актывісты расклейвалі налепкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international