Поспехі жыткавіцкага лясгасу -- дзякуючы ідэолагам

2012 2012-02-10T14:49:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У савецкія часы жартавалі: «Прайшла вясна, настала лета – дзякуй партыі за гэта», бо з прэсы вынікала, што ўсе дасягненні і поспехі – заслуга партыі. Зараз жа афіцыйнай і кіруючай партыі практычна няма, але святое месца не бывае вакантным, і яго занялі ідэолагі.

Напрыклад, газета «Новае Палессе» змясціла разгорнутае інтэрв'ю з ідэолагам прадпрыемства «Жыткавіцкі лясгас» Надзеяй Шабаевай. Але, забягаючы наперад, варта заўважыць, што ў дадзеным інтэрв'ю цікавыя менавіта пытанні карэспандэнта, а не адказы ідэолага. Напрыклад, такое пытанне: «За апошнія гады ў лясгасе нямала зроблена па паляпшэнні ўмоў працы. І тут маецца ўклад ідэолага».

А далей ідзе адказ ідэолага ў стылі «У гародзе — бузіна, а ў Кіеве -дзядзька»: суразмоўца распавядае пра нарады і рэспубліканскія семінары, абласныя калегіі, якія былі праведзены на базе лясгасу. Надзея Шабаева даводзіць, што распрацаваны планы па рэалізацыі дырэктывы прэзідэнта №1.

Гаворачы пра паляпшэнні ўмоў працы, ідэолаг кажа, што прадпрыемства набыло 13 прыбораў па праверцы на алкаголь, а «за парушэнне патрабаванняў Дырэктывы №1 скасаваны кантракты з 24 работнікамі». Такім чынам, мы прыходзім да высновы, і мясцовы прапагандыст нас у гэтым пераканаў абсалютна, што дзякуючы такім захадам, «умовы працы палепшаны».

Іншае пытанне карэспандэнта гучыць таксама як пахвальба: «Немалую ролю адыгрывае ідэолаг лясгаса і па павышэнню прафесійнага майстэрства, аздараўленню работнікаў прадпрыемства, а таксама ў арганізацыі спартыўнага і культурнага жыцця. Наколькі паспяхова ажыццяўляецца гэтая дзейнасць?» І на дадзенае пытанне ідэолаг адказвае станоўча, маўляў, дзякуючы нам праводзяцца і конкурсы, і аздараўленне працаўнікоў лясгаса.

А таксама, калі верыць публікацыі, дзякуючы менавіта ідэолагу станоўча вырашаюцца пытанні працаўладкавання і замацавання на вытворчасці маладых спецыялістаў, і «відавочна роля ідэолага ў рабоце па сувязях з грамадскасцю».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international