Суд над Сяргеем Каваленкам прызначаны на 21 лютага

2012 2012-02-09T23:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Пачатак працэсу ў 10.30. Як паведаміў сваякам віцебскага актывіста ягоны адвакат, у Першамайскім райсудзе Віцебску запланаваныя 4 судовыя пасяджэнні – 21, 22, 23 і 24  лютага. Суддзя Алена Жук будзе разглядаць крымінальную справу, распачатую паводле артыкула 415 "Ухіленне ад адбывання пакарпання".

 

Сяргея Каваленку вінавацяць у парушэнні рэжыму адбывання "хатняй хіміі" – умоўнага пакарання, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на навагодняй елцы ў пачатку 2010 году .

 

Сябар КХП БНФ з абвінавачаннем не згодны, ён лічыць яго помстай за сваю грамадскую дзейнасць. Таму з 19 снежня ён трымае галадоўку пратэсту, абвясціўшы яе яшчэ ў ізалятары часовага ўтрымання і працягваючы ў СІЗА.

 

Зняволенага адмовіліся выпусціць пад грашовы заклад і родным не даюць дазволу на сустрэчу з ім ў СІЗА. Усе звесткі пра яго – гэта навіны ад адваката, які сустракаецца з падабаронным. Ён гаворыць, што Сяргей дужа схуднеў, дрэнна выглядае, але галадоўку пратэсту спыняць адмаўляецца.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international