Газеты з матэрыяламі "БДГ" не бяруць у друк і на распаўсюд (БАЖ)

2003 2003-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11-га чэрвеня паліграфічнае РУП "Красная звезда" адмовілася друкаваць чарговы нумар недзяржаўнай газеты "Салідарнасць", у якой зноў мелі з'явіцца матэрыялы журналістаў "Белорусской деловой газеты". У той жа час, у рэдакцыю "БДГ" трапіла копія афіцыйнага распараджэння віцэ-прэзідэнта канцэрна "Белрэсурсы", якое забараняе гандлёвым прадпрыемствам канцэрна браць на распаўсюд газеты "Салідарнасць", "Эхо", "Предприниматель" (мяркуючы па ўсім, "Предпринимательская газета", заўв. БАЖ), "Беларусь сегодня" і "Беларусь today".

Наклад чарговага нумару "Салідарнасці" павінен быў з'явіцца а 17.00 у сераду. Аднак напярэдадні друкарня заявіла, што не прыме газету ў друк, паколькі на мінулым тыдні яна друкавалася ў панядзелак і "збіла графік" выхаду. На думку галоўнага рэдактара газеты Аляксандра Старыкевіча, гэтае тлумачэнне выглядае досыць неперканаўча. Ён паведаміў, што ва ўсіх іншых друкарнях, куды ён звяртаўся з просьбай надрукаваць выданне, з розных прычынаў таксама адмовілі.

У той жа час, у распараджэнні рэдакцыі "Белорусской деловой газеты" апынулася копія афіцыйнага прадпісання гандлёвым прадпрыемствам канцэрна "Белрэсурсы" "под личную ответственность руководителя исключить поступление и реализацию газет "Солидарность", "Эхо", "Предприниматель", "Беларусь сегодня" і "Беларусь today"". Распараджэнне падпісанае віцэ-прэзідэнтам канцэрна "Белрэсурсы" (падструктуры Міністэрства гандлю) А.С. Радкевічам і датаванае 6-м чэрвеня, але не мае зыходнага нумару. (Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў паперы недакладна ўказаныя назвы некаторых выданняў: газеты "Предприниматель" сярод беларускіх СМІ не існуе, а газета "Беларусь сегодня" - гэта другая назва газеты "Советская Белоруссия".).
"Гэта ў чарговы раз даказвае, што ва ўсёй гэтай справе дамінуюць палітычныя матывы, " - лічыць галоўны рэдактар "Салідарнасці" А. Старыкевіч. Нагадаем, менавіта ў вышэйзгаданых выданнях на мінулым тыдні павінны былі выйсці матэрыялы журналістаў "БДГ".
11-га чэрвеня праз сетку грамадскіх распаўсюднікаў беларускім чытачам стаў даступны нумар "Предпринимательской газеты" з матэрыяламі "БДГ", аддрукаваны ў расійскім Смаленску і прывезены ў Мінск. Аднак у ноч з аўторка на сераду на ўездзе ў беларускую сталіцу супрацоўнікі міліцыі спынілі 7 мікрааўтобусаў з накладам газеты, заявіўшы, што ў машыне могуць перавозіцца наркотыкі, - паведаміў 11-га чэрвеня тэлеканал "НТВ". Адзін з міліцыянтаў па тэлефоне зачытаў некаму змест нумару. Праз некалькі гадзін наклад газеты вярнулі ўладальнікам і дазволілі ехаць далей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international