Пракуратура абвяргае наяўнасць “чорных спісаў” (дакумент)

2012 2012-02-09T17:10:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sanacienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

У мінулым месяцы галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка (на фота) напісаў скаргу ў пракуратуру. Ён прасіў патлумачыць яму частыя візіты міліцыянтаў і наяўнасць “чорнага спіса”, у які ўваходзяць мясцовыя незалежныя журналісты і грамадскія актывісты. Таксама ён выказваў нязгоду з тым, што міліцыянты пагражаюць яму пакараннем у сувязі з адмовай ад дактыласкапіі.

Вечарам 8 лютага Анатоль Санаценка атрымаў адказ за подпісам пракурора Ленінскага раёна Артура Карапецяна. Ён піша, што “скарга разгледжаная і неабаснаваная, бо выкладзеныя ў ёй факты не знайшлі падцвярджэння”. Пракурор сцвярджае, што ў дачыненні да рэдактара “БК” ніякіх прафілактычных праверак “не праводзілася і не праводзіцца, таму што вы не знаходзіцеся на прафілактычным уліку”.

Акрамя гэтага, Артур Карапецян нагадвае Анатолю Санаценку, што ён усё ж мусіць прайсці дактыласкапію “згодна з законам”.

Рэдактар “Бабруйскага кур’ера” адзначыў, што такі адказ пракурора яго не здзівіў.

-Гэтыя спісы дакладна ёсць, іх бачылі, і бачылі прозвішчы журналістаў і грамадскіх актывістаў, - упэўнены Анатоль Санаценка. – Гэта падцвярджаюць іх частыя візіты ў пэўныя кватэры. Я ж апускаць рукі не збіраюся, буду абскарджваць рашэнне пракурора далей – у Магілёўскай пракуратуры.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international