viasna on patreon

Статкевіча трымаюць як небяспечнага крымінальніка

2012 2012-02-09T14:43:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітычны зняволены кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч з магілёўскай турмы піша, што трымаюць яго там як асабліва небяспечнага крымінальніка.

На шпацыр раз у дзень яго выводзяць у суправаджэнні ахоўнікаў з сабакамі. Пра гэта распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч, якая атрымала ад яго ліст, датаваны яшчэ 2 лютым.

- Так што магілёўская паштовая чарапаха працуе не на шмат хутчэй чым шклоўская. Мікола піша трошку пра ўмовы ўтрымання. Рэжым тут нагадвае СІЗА, але больш абмежаванняў. Днём нельга ляжаць на ложках, больш пільны канвой. Напрыклад, на прагулку хадзіў адзін бо сусед з-за мароза не пайшоў, спераду канваір з ратвейлерам, ззаду з аўчаркай, ну і далей ён як заўсёды жартуе «мяне не напружвае, бо ты ведаеш як я люблю сабак».

Па словах Марыны Адамовіч, да больш прыемных навінаў можна аднесці тое, што Мікалай Статкевіч прайшоў медычны агляд. Ён шмат чытае, бо ў турме нядрэнная бібліятэка, пачаў пісаць шмат лістоў.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках. Аднак у сярэдзіне студзеня па рашэнні суда ён быў пераведзены са шклоўскай калоніі ў магілёўскую турму, дзе рэжым утрымання нашмат больш жорсткі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства