«Рэпартэры бязь межаў» супраць паклёпу БТ

2012 2012-02-09T14:19:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла распачатую беларускім дзяржаўным тэлебачаньнем кампанію паклёпу супраць Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Як вынікае з заявы міжнародных праваабаронцаў, праваабарончая арганізацыя сур’ёзна паставілася да кампаніі, паклёпніцкі характар якой нагадвае працэс над праваабаронцам Алесем Бяляцкім. Цяпер жа на мэце — адзін з самых актыўных цэнтраў незалежнай журналістыкі ва Ўсходняй Эўропе, сказана ў заяве.

Дзейнасьць БАЖ, падкрэсьліваюць праваабаронцы, стала асабліва важнай пасьля таго, як беларускія ўлады ў сьнежні 2010 году жорстка здушылі пратэсты цывільнага насельніцтва і абмежавалі свабоду СМІ. Ціск на прадстаўнікоў недзяржаўных СМІ працягваўся і летась, калі ў краіне больш за 100 журналістаў былі арыштаваныя і 34 асуджаныя на доўгія тэрміны зьняволеньня. Паводле азначэньня «Рэпартэраў», прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка — адзін з найвялікшых ворагаў свабоды прэсы.

5 лютага ў праграме «Ў цэнтры ўвагі» Беларускае тэлебачаньне зрабіла спробу дыскрэдытаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў.

У фільме кіраўніцтва БАЖ абвінавацілі ў атрыманьні грантаў ад амбасады Вялікай Брытаніі. Былі паказаны дакумэнты, якія нібыта сьведчаць пра гэта, — безь пячатак і подпісаў. Падставай для праграмы быў названы ананімны ліст ад нейкага былога сябра БАЖ, які абвінавачвае асацыяцыю ў нямэтавым выкарыстаньні сродкаў.

У сюжэце пра БАЖ Беларускае тэлебачаньне выкарыстала здымкі схаванай камэрай, падпільноўвала кіраўніка БАЖ на выхадзе з дома і на вуліцы пад сьнегам прасіла пракамэнтаваць нейкія паперы. Стваральнікі праграмы зьвярнуліся таксама да псыхіятра, які па відэа аналізаваў паводзіны чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international