У Слоніме эканомяць на ацяпленні

2012 2012-02-09T11:27:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/batareja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сотні жыхароў Слоніма тэлефануюць у мясцовае ЖРЭА з пытаннямі: чаму ў іх кватэрах на Брэсцкай вуліцы, вуліцах Скарыны, Тапалёвай, Яршова і іншых холадна ў кватэрах, тэмпература не перавышае +12-14 градусаў. А на першых паверхах будынкаў яшчэ халадней. Адміністрацыя скаргі слонімцаў запісвае і накіроўвае сваіх рабочых у тыя кватэры, скуль гараджане тэлефанавалі і скардзіліся на холад. Але рабочыя, прыйшоўшы на кватэры, не спяшаюцца ліквідаваць непаладкі і даваць цяпло. Яны адкрытым тэкстам людзям кажуць, што ў кватэрах будзе пастаянна такая тэмпература, таму што сёлета ў параўнанні з мінулымі гадамі ў горадзе эканомяць ацяпленне. Таму і прахладна ў кватэрах. Як жа так, здзіўляюцца гараджане, за кватэры мы плоцім сколькі належыць, а цяпла нам не даюць? Такая “эканомія” у горадзе ўзнікла ўпершыню.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international