Зміцер Дашкевіч захоўвае аптымізм (ліст)

2012 2012-02-09T11:11:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Палітвязень Зміцер Дашкевіч

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 8 лютага атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Зміцера Дашкевіча, дасланы з глыбоцкай выпраўленчай калоніі № 13. У лісце Зміцер крыху піша пра сябе і выказвае сваё меркаванні наконт будучай выбарчай кампаніі.

“ Адчуваецца, што настрой у Зміцера больш-менш нармалёвы, трымаецца ён, як і заўсёды, вельмі мужна - кажа Барыс Вырвіч. – У прыватнасці, у лісце Зміцер піша: “Сам я добра, хвалявацца не выпадае. Усё пад кантролем. Пад поўным Божым кантролем! J”. Зразумела, які кантроль ён мае на ўвазе і чаму пад “поўным Божым кантролем” не можа зараз падрабязней распавесці пра сваё жыццё ў калоніі. Я спадзяюся, што Зміцер здолее вытрымаць усе выпрабаванні і пераадолець цяжкасці, якія выпалі на яго долю. Пра мужнасць і стойкасць Зміцера Дашкевіча добра ведаюць усе прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці нашай краіны”.

Заканчваецца ліст Зміцера аптымістычнай цытатай з Бібліі: “Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысце заўсёды”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international