У судзе Сьветлагорскага раёну распачата слуханьне незвычайнай крымінальнай справы супраць беспрацоўнага юрыста са Жлобіну Сяргея Ярашэвіча

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сяргея Ярашэвіча абвінавачваюць ў абразе судзьдзяў Рагачоўскага раённага суду Уладзімера Саламейчука і Мікалая Рубісава ў сувязі з ажыцьцяўленьнем імі правасудзьдзя.
Падставай для крымінальнага перасьледу паслужыў запіс спадара Ярашэвіча ў кнізе заўваг і прапановаў Рагачоўскага суду. Ён меў неасьцярожнасьць параўнаць рагачоўскіх судзьдзяў з судзьдзямі 1937 году, якія нібыта ўчыняюць судзілішча па прынцыпу: быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца.
Рагачоўскія судзьдзі сёлета ўвесну па чарзе разглядалі крымінальную справу Сяргея Ярашэвіча. Таго абвінавачвалі ў хуліганстве з нанясеньнем лёгкіх цялесных пашкоджаньняў былому супрацоўніку жлобінскай міліцыі, ў якога з Ярашэвічам былі непрыязныя побытавыя дачыненьні.
Сяргей Ярашэвіч, дарэчы, сам былы судзьдзя і адвакат, быў аштрафаваны на 3 мільёны 100 тысячаў рублёў. Сваю крымінальную справу з артыкулам пра хуліганства спадар Ярашэвіч лічыць неабгрунтаванай, а разьбіральніцтва і прысуд  неабектыўнымі. Таму ён і зрабіў запіс ў кнізе заўваг і прапановаў.
У выніку супраць Сяргея Ярашэвіча распачата другая крымінальная справа, якая і разглядаецца ў Сьветлагорскім судзе, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international