Георгію Станкевічу не ўдалося пераканаць Віцебскі абласны суд

2012 2012-02-08T14:48:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stankevich-beshan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар і выдавец газеты "Крывінка" падаваў касацыйную скаргу, каб перагледзець яго адміністрацыйную справу. Райсуд Бешанковічаў пакараў Георгія Станкевіча штрафам, але ён перакананы, што суддзя Вольга Белавус  парушыла ягоныя правы на абарону і на карыстанне роднай мовай.

Георгій Станкевіч расказаў, што суд у Бешанковічах ён быў вымушаны пакінуць на знак пратэсту:

"Мяне вінавацілі ў тым, што я парушаю парадак распаўсюду свайго выдання, затрымалі мяне 5 лістапада. Праз два месяцы сканчаўся тэрмін для разгляду адміністрацыйных правапарушэнняў, таму 6 студзеня, у апошні дзень, тэрмінова прызначылі суд. Адвакат, за паслугі якога я ўжо заплаціў, у гэты дзень быў заняты, не мог прыехаць з Віцебску ў Бешанковічы. Але пераносіць працэс Вольга Белавус не стала, так і пакінуўшы мяне без абаронцы. У якасці перакладчыка – бо я прынцыпова карыстаюся выключна беларускай мовай – паклікалі  школьную настаўніцу, і час ад часу яна адкрыта казала "я не ведаю, як гэта трэба перакладаць". Дык хіба гэта ўмовы для правасуддзя?"

Георгій Станкевіч  зараз мяркуе звяртацца ў Вярхоўны суд. Скаргу на дзеянні суддзі ён напісаў непасрэднаму кіраўніцтву ў Бешанковіцкі райсуд і ва ўпраўленне юстыцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international