Дэпутат Самасейка: «Дакумэнтаў на Бандарэнку і Саньнікава я ня бачыў»

2012 2012-02-08T13:14:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра камісіі па памілаваньні пры прэзыдэнце Мікалай Самасейка абверг зьвесткі пра тое, што 8 лютага пройдзе паседжаньне камісіі па памілаваньні, на якім разгледзяць прашэньні аб памілаваньні Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі.

«Не, сёньня паседжаньня ня будзе, гэта памылковая інфармацыя. Мяркую па тым, што як сябра камісіі я яшчэ ня маю дакумэнтаў на Саньнікава і Бандарэнку. Калі такія дакумэнты прыйдуць, тады і будзе паседжаньне камісіі. Звычайна гэта адбываецца праз 2–3 дні пасьля атрыманьня дакумэнтаў», – сказаў Самасейка.

Паводле Вольгі Бандарэнкі, 8 лютага ў Магілёўскай калёніі № 15, дзе адбывае пакараньне яе муж Зьміцер Бандарэнка, заплянаванае паседжаньне камісіі па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. «У іх такі парадак, яны ўсіх, хто напісаў прашэньне аб памілаваньні, разглядаюць на гэтай камісіі. Спадзяюся, пытаньне пра майго мужа будзе разгледжанае станоўча», – сказала «Свабодзе» Вольга Бандарэнка. Сама Вольга зьбіраецца 9 лютага наведаць калёнію, каб перадаць мужу перадачу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international