Дазвол на правядзеньне 16 верасьня "Вялікага джынсавага фэсту за свабоду" пакуль не атрыманы

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай правядзеньню 16 верасьня "Вялікага джынсавага фэсту за свабоду", прынялі ўдзел заяўнікі акцыі намесьнік страшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, валянтэр грамадзкай кампаніі "За свабоду" Павел Юхневіч, журналістка Ірына Халіп, а таксама лідэр абяднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што, у сёньняшняй палітычнай сытуацыі лічыць мэтазгодным правядзеньне дэмакратычнымі сіламі мірных вулічных акцыяў пратэсту: "Вызваленьне палітычных вязьняў і праўда пра зьнікненьне палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў ёсьць адной з галоўных мэтаў нашай дзейнасьці. Гэтыя пытаньні мы будзем ставіць перад рэжымам да таго часу, пакуль не дазнаемся ўсёй праўды пра тое, хто стаіць за зьнікненьнямі людзей, і пакуль у Беларусі будзе заставацца хоць адзін палітзьняволены. Падзеі ў сакавіку бягучага году даказалі ўсяму сьвету і, перш за ўсё, нам самім, што беларусы  народ, што нам не ўсё роўна, як будзе жыць наша краіна. 16 верасьня стане дэманстрацыяй нашых памкненьняў да таго, каб Беларусь была справядлівай, а палітыка ў нашай краіне была дэмакратычнай і празрыстай".
Дазвол на правядзеньня акцыі пакуль не атрыманы, але, як адзначыў Віктар Івашкевіч, "у заяўцы ўсё аформлена паводле патрабаваньняў закону, любыя прапановы ў рамках закону мы прымем дабразычліва".
"Мы заклікаем людзей выйсьці на вуліцу, - сказаў прэс-службе Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, - а не сядзець дома з запаленымі сьвечкамі. Я лічу, што канцэрт можна лічыць сьвяткаваньнем гадавіны правядзеньня акцыяў салідарнасьці 16 кожнага месяца. Заклікаю людзей прыходзіць на сьвята ў джынсавай вопратцы і з бел-чырвана-белымі стужкамі альбо сьцяжкамі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international