Еўразьвяз: Не — расстрэлам і катаваньням!

2012 2012-02-08T09:09:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Зьвязу ў Беларусі заклікала беларускія ўлады не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды, вынесеныя асуджаным за тэракт у менскім мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.

 «Прадстаўніцтва Еўразьвязу нагадвае пра сваё прынцыповае непрыняцьце сьмяротнага пакараньня пры любых абставінах і вельмі шкадуе ў сувязі з вынясеньнем сьмяротных прысудаў Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. Прадстаўніцтва ЭЗ заклікае ўлады Беларусі не прыводзіць сьмяротныя прысуды ў выкананьне і ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці кроку да яго канчатковай адмены», — гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва Еўразьвязу ў Менску.

У сёньняшняй заяве таксама адзначаецца, што «прадстаўніцтва ЭЗ глыбока занепакоенае паведамленьнямі пра катаваньні і бесчалавечныя ўмовы ўтрыманьня, якія прымяняюцца ў дачыненьні да палітычных зьняволеных», а таксама тым, што ім адмаўляюць у доступе да адвакатаў і родных.

У сувязі з гэтым прадстаўніцтва Еўразьвязу заклікае ўлады Беларусі прыняць «усе неабходныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя, судовыя і іншыя падыходы для поўнага выкананьня сваіх абавязаньняў згодна зь міжнародным правам забясьпечыць поўную забарону катаваньняў, а таксама жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжаньня».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international