Актывістка Іна Зеніна з Турава звольненая з працы

2006 2006-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Тураве (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) звольненая з працы Іна Зеніна  старшыня мясцовага грамадзкага эколяга-культурнага абяднаньня "Зямля продкаў" і мэтадыст Дома дзіцячай і юнацкай творчасьці. Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў І. Зеніна брала ўдзел у агітацыі за Аляксандра Мілінкевіча, вылучалася ў склад участковай камісіі шляхам збору подпісаў, удзельнічала ў назіраньні на выбарчым участку.
Іна Зеніна  біёляг-педагог, апошнія 3 гады працавала мэтадыстам Дома дзіцячай творчасьці, а дагэтуль там жа кіравала гурткамі. Раней працяглы час была навуковым супрацоўнікам Прыпяцкага запаведніку. Сярод грамадзкіх справаў, ініцыятарам якіх была І. Зеніна  шматлікія экалягічныя і краязнаўчыя мерапрыемствы.
Прычыны звальненьня Іна Зеніна патлумачыла прэс-службе Асамблеі НДА: "Фармальна падставай для звальненьня стала тое, што я працавала часова - замест работніцы, якая была ў доўгатэрміновым адпачынку па дагляду за дзіцём. Аднак, я думаю, нашаму кіраўніцтву было вядома, што гэтая жанчына зьбіраецца працаваць у іншым месцы - калі мяне звольнілі, яна выйшла на працу ў Дом дзіцячай творчасьці толькі на 2 дні. Да таго ж, была магчымасьць перавесьці мяне зноў на гуртковую працу  вакансія маецца. Але яшчэ ў час выбараў загадчыца раённага аддзелу адукацыі Ганна Лукашэвіч сказала мне, што я, працуючы ў адукацыі, не павінна падтрымліваць А. Мілінкевіча".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international